Анталогія рэкорду (пра клады і грошы...)

Пагаворым у гэтым раздзеле з дапамогай «Кнігі рэкордаў Гінеса» пра краіны, палітыкаў, грамадскае жыццё.
    * На канец 1993 года ў свеце налічвалася 191 суверэнная дзяржава і 62 асобаўпраўляемыя, несуверэнныя або іншыя тэрыторыі (Антарктыка, спрэчныя тэрыторыі), што ўвогуле складае 253 краіны.
    * Самым буйным палітычным утварэннем з'яўляецца Брытанская садружнасць нацый, якая ўяўляе сабой свабодную асацыяцыю 50 незалежных суверэнных дзяржаў і залежных ад іх тэрыторый з насельніцтвам прыблізна ў 1,5 мільярда чалавек.
    * Самая шматлікая дэманстрацыя ў свеце адбылася, як мяркуецца, 3-4 красавіка 1969 года ў Шанхаі (Кітай), у якой прынялі ўдзел 2,7 млн. чалавек. Дэманстранты пратэставалі супраць палі-тыкі СССР.
    * Старэйшым у свеце кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Фелікс Уфэ-Буаньі, прэзідэнт Кот-д'Івуар (нарадзіўся ў кастрычніку 1905 года), самым маладым — кароль Свазіленда Мсваці III (нарадзіўся ў красавіку 1968 года).
    * Самым мажным і, адпаведна, самым цяжкім кіраўніком дзяржавы ў свеце з'яўляецца кароль ціхаакіянскай дзяржавы Тонга Тауфаахау, якога ў верасні 1976 года ўзважылі на адзіных у краіне падыходзячых для гэтага вагах, устаноўленых у аэрапорце, дзе і высветлілася, што вага манарха складае 209,5 кг пры росце 190 см.

<<предыдущий содержание следующий>>








О проекте
Реклама
Читаешь медленно? Нужен разгон мозгов? Акселератор здесь!!!
"Скорочей" - читай быстрей - а программа в помощь
счетчик посещений html counter bondage personals





Используются технологии uCoz