"ЧАРОУНАЯ ПРЫЙШЛА"... НАЗАЎСЁДЫ

Ці была шчаслівай егіпецкая царыца Неферціці?...

        Адно пакаленне за другім узіраецца ў адлюстраванне цудоўнай галавы егіпецкай царыцы Неферціці э прыкметным задавальненнем і гонарам за род людскі. I праўда, яна — зайздросны козыр у руках зямлян перад іншымі сусветамі, збавенне ад чалавечай недасканаласці і пачварнасці. Мабыць, таму людзі адсеялі з памяці пра яе тое, што было не ў гармоніі з прыгажосцю яе знешніх рыс.
        Клопаты, журба, смутак? Ды ці існуе такі цяжар, які мог бы паквапіцца на царственную заспакоенасць яе твару? Любімая жонка! А калі, у якія часы паміж словамі любімая і шчаслівая ставіўся знак роўнасці?
        Уладары Старажытнага Егіпта па сваіх схільнасцях мала чым адрозніваліся ад тых, хто ўладарыў праз тысячагоддзі. Заваёўніцкія войны, якія ў выпадку ўдачы дастаўлялі дзесяткі тысяч рабоў і золата... Безразважныя капрызы, якія спусташалі казну... Палацавыя інтрыгі... I, канешне, набор зямных уцех, сярод якіх эротыка займала ледзь ці не галоўнае месца.
        У гарэм фараонаў паступалі выключна прынцэсы, беручы з сабой у няволю і багаты пасаг, і цэлы штат слуг. Сама думка пра тое, што на пасцелі фараона давядзецца правесці ўсяго некалькі начэй за ўсё жыццё, адштурхоўвала ўбок звычайнае імкненне жанчыны да ўстойлівасці і пастаянства. Падарыць уладару сына — няхай сотага па ліку, іншага сярод іншых, — было сэнсам існавання. Соты нашчадак не лічыўся прэтэндэнтам на прастол, але, папаўняючы натоўп прыдворнай знаці, атрымліваў добры кавалак ад дзяржаўнага пірага. Не жыла ў бядоце і састарэлая маці. Застаючыся ў гарэме, яна выхоўвала "новенькіх" васьмі-дзесяцігадовых дзяўчынак, яшчэ не ўмелых у каханні, але ўпаўне прыгодных для эратычных уцех. Не забывайцеся — егіпцянкі той эпохі жылі ў сярэднім па 28—30 гадоў.
        Верагодна, Неферціці з'явілася ў гарэме фараона Эхнатона ў такім жа цудоўным узросце. Хтосьці са старэйшых жонак вучыў яе спяваць і танцаваць, раскрываў тайны мужчынскага цела і разнастайных сродкаў уздзеяння на яго — ад масажу да складання асобых мазей. Неферціці, дасягнуўшы поспеху ў майстэрстве спакушэння, стала зоркай першай велічыні. Яна цалкам адпавядала ідэалу жаночай прыгажосці ўраджэнак Ніла: тонкія рысы твару, поўныя пажадлівыя губы і вялізныя міндалепадобныявочы. Самым прыгожым колерам вачэй лічыўся зялёны, бровы — абавязкова доўгія і шырокія. Аднак толькі прыгажосцю немагчыма растлумачыць бліскучую кар'еру радавой жыхаркі гарэма, якая стала, па сутйасці, правіцельніцай магутнай дзяржавы.
        Старажытныя пісьмы з усёй відавочнасцю гавораць, што каханне фараона да Неферціці прыроўнівалася да падзеі дзяржаўнай важнасці. У гэтым знаходэілі нешта містычнае, з чым ніколі не сутыкаліся ў краіне, дзе жамчына існавала выключна для задавальнення мужчынскай пажадлівасці і, узнаўляючы патомства, ніколі не замахвалася на розум і волю мужа. Неферціці ж валодала ўсім. Ад яе нібы ішла чараўніцкая сіла, якая стымулявала жыццёвую энергію слабага здароўем правіцеля Егіпта Эхнатона.
        Яго завуць фараонам-ерэтыком, фараонам-бунтаром. Эхнатон сапраўды стаў адной з самых прыкметных фігур Старажытнага Егіпта, распачаўшы ў дзяржаве "перабудову". Гэта была не фармальная замена старых назваў новымі, а далёка не бескарысная ломка ўсяго на свеце: сацыяльнай, культурнай, эканамічнай і маральнай сфер. I, можа быць, менавіта тое, што побач э фараонам-перабудоўшчыкам апынулася жанчына, мудрасць якой раўнялася яе прыгажосці, захавала ў дзяржаве хоць хісткі, але ўсё ж спакой. Цікавая дэталь: за 17 гадоў праўлення Эхнатона Егіпет не ваяваў...
        Неферціці стала галоўным дарадчыкам мужа па ўсіх пытаннях. Эхнатон ні гадзіны не мог абысціся без сваёй сяброўкі, якая атрымала афіцыйны тытул галоўнай жонкі. Усе разумелі, што з гэтага часу ў Егіпце (першы выпадак у гісторыі) царствуюць двое. Эхнатон і тут парушыў усе традыцыі, цалкам зраўняўшы жонку не толькі з сабой, але — неверагодна, нечувана, па-кашчунску! — з самім Богам Атонам. У новай сталіцы ён ставіць тры аднолькава каласальныя статуі — сваю, Бога Атона і Неферціці. У звычай Эхнатон увёў клятву не толькі імем вышэйшага бажаства, але і імем сваёй непараўнальнай жонкі.
        Засталіся сведчанні таго, што звычайныя жаночыя слабасці не мелі ніякай улады над Неферціці. У яе быў сапраўды дзяржаўны розум, і дзейнічала яна, як разумны і тонкі палітык, на карысць грамадства: клапацілася перад фараонам за людзей слушных і карысных, спыняла намеры нахабных, ліслівых казнакрадаў, выганяла абібокаў, старалася быць справядлівай і аб'ектыўнай.
        Эхнатон забыўся пра гарэм... Толькі ласкі Неферціці былі патрэбны яму. Нават у храме ён не мог адвесці ад жонкі вачэй. Калі яна ў паўпразрыстых адзеннях, даючы свету глядзець на дасканаласць свайго цела, стаяла побач з ім, фараон абводзіў прысутных гордым поглядам: "Паглядзіце, вось яна! Неферціці!" У перакпадзе са старажытнаегіпецкага гэта імя значыць "чароўная прыйшла"...
        Магчыма, яе гісторыя скончылася б не так сумна, каб яна нарадзіла сына, наследніка. Але яе востры позірк заўважаў, як усякі раз становіцца панурым твар мужа, калі ён бачыць нованароджаную дачку. I яна зноў шаптала яму страсныя словы, просячы зрабіць яе маці яшчэ раз. Раджала, раджала зноў і зноў ва ўрон сваёй прыгажосці, быццам бы кожная наступная дачка прысвойвала частку мацярынскай дасканаласці, а няўмольны час рабіў сваю справу.
        Захавалася невялікая статуэтка Неферціці-маці, куды менш вядомая, чым яе знакамітая "галоўка". У гэтай фігурцы — бязгучны расказ пра трагедыю жанчыны, якая спрабавала сумясціць ролю мнагадзетнай маці і суперпалюбоўніцы. Майстар не паграшыў супраць ісціны: расплыліся точаныя контуры цела, абвіслі грудзі і жывот. Наўрад ці гэта Неферціці насіла празрыстыя ўбранні, наўрад ці магла разлічваць на зачараваны позірк Эхнатока...
        Ён усё яшчэ спраўна наведваў яе пасцель, а Неферціці ўжо ведала імя саперніцы. Акружэнне фараона, ледзь заўважыўшы халоднасць уладара да жонкі, паспяшалася падсунуць замену. Кійя сапраўды мела знешняе падабенства з Неферціці, але з юнай, нераджаўшай.
        Красуня літаральна ўчапілася ў свайго ўладара. Страснасць, вытанчаная адчувальнасць, якія яна абрушыла на Эхнатона, змялі рэшткі гпачування пакінутай Неферціці. Не прайшло і месяца, як ён аб'явіў крохкую, грацыёзную кошачку сваёй пабочнай жонкай. Кійя саяткавала, зразумеўшы, што першая ступень пераадолена: з самых прыгожых наложніц фараона яна перайшла ў непамерна больш высокі ранг. Але гэтага ёй не хапала. Яна марыла зусім і назаўсёды звергнуць царыцу з п'едэстала.
        Тым не менш, рэдка, але ўсё ж прыходзіў Эхнатон у пакоі былой жонкі. Яны размаўлялі пра сямейныя справы, пра дачок, ён па-ранейшаму пытаў яе парады ў складаных сітуацыях. Незвычайная сіла волі дапамагала ёй не выдаць роспачы і смутку. Неферціці разумела, чаму так хацелася Эхнатону сына. Ён, нездаровы фізічна, прадбачачы свой кароткі век, мог бы перадаць наследніку руль кіравання, выхаваўшы прыхільнікам сваіх ідэй. Але няўжо яна, Неферціці, не магла б стаць годнай заменай мужу на троне?
        Надышоў дзень, калі Кійя настолькі абрыдла фараону сваімі недарэчнымі і надакучлівымі паводзінамі, што ён загадаў ёй выбірацца з палаца. Узрушаная, яна закаціла шалёную істэрыку, Эхнатон загадаў адсцябаць яе бізуном...
        Цяпер усё больш і больш часу ён праводзіў побач з дочкамі і Неферціці. Як згодныя муж і жонка, яны аддалі замуж дзвюх старэйшых. Неферціці не разумела ўпартасці, з якой муж выправаджваў жаніхоў сярэдняй дачкі. Дзяўчынцы ўжо споўнілася восем гадоў. Яе прыгажосць квітнела і напаўняла сэрца маці гонарам. Перахопліваючы позіркі мужа на чароўную Анхесенамон, яна не здагадвалася, якое выпрабаванне рыхтуе ёй лёс. Неферціці здавалася, што яна стаіць на парозе другой вясны: так і не паслаўшы сына, богі вяртаюць ёй каханага...
        У рэшце рэшт Эхнатон вырашыў перагаварыць з Неферціці. Ен сам жадае жаніцца на Анхесенамон і просіць Неферціці падрыхтаваць дзяўчынку да першай шлюбнай ночы...
        Праз тры гады адзінаццацігадовая Анхесенамон стала ўдавой. Ці ўсё жбольш правільна сказаць, што стала ўдавой Неферціці?
        "Перабудова", якую задумаў Эхнатон, не ўдалася. На апусцелы трон узышоў чалавек, якому не было справы да задум дзіўнага фараона. Тая, якая магла б закончыць распачатае Эхнатонам, па сутнасці, памерла для свету. Неферціці з сумам назірала, як пусцее сталіца, некалі пабудаваная мужам. Спачатку горад пакінулі вяльможы, за імі пацягнуліся майстравыя і служывы люд. Каля кінутых садоў бадзяліся бяздомныя сабакі. Упартая зеляніна прабівалася праз магутныя дарогі. I толькі скульптурныя статуі: яе, Эхнатона і Бога Сонца — абыякава глядзелі на карціну разбурэння.
        ... Як малодшыя дочкі ні ўгаворвалі маці разам з імі пакінуць гэтыя месцы, Неферціці не згаджалася. Любячы яе, яны пакорна дачакаліся яе смерці, каб пахаваць так, як завяшчала Неферціці — у адной грабніцы з Эхнатонам...
Па матэрыялах замежнага
друку падрыхтавала
Ала ЗЕНЧАНКА.

Источник: Чырвоная змена


<<предыдущий содержание








О проекте
Реклама
Читаешь медленно? Нужен разгон мозгов? Акселератор здесь!!!
"Скорочей" - читай быстрей - а программа в помощь
счетчик посещений html counter bondage personals





Используются технологии uCoz