Анталогія рэкорду (інфляцыя)

    Паколькі крыху вышэй мы пагаварылі пра грошы і, у прыватнасці, закранулі тэму інфляцыі (самая надзённая праблема для нашай краіны і сёння), то нялішне было б ведаць, што самая вялікая ў свеце інфляцыя адбылася ў Венгрыі ў чэрвені 1946 г., калі залаты пенге 1931 года выпуску каштаваў 130 трлн. папяровых пенге. 3 чэрвеня былі выпушчаны банкноты на суму эгімільярд більёнаў (адзін мільярд мільярдаў).
    За 10 гадоў - з 1913 па 1923 -нямецкая марка абясцэнілася ў 755 мільярдаў разоў. Краінай з самымі высокімі тэмпамі інфляцыі была ў 1990 годзе Нікарагуа - 13.500 прац., а самая нізкая інфляцыя зафіксавана ў тым жа годзе, як ні дзіўна, у афрыканскіх краінах Буркіна-Фасо і Нігеры - 0,8 працэнта ў год. Гэтыя факты зафіксаваны ў «Кнізе рэкордаў Гінеса» за 1993 год.
    У хуткім часе, як абяцае наш старшыня Нацыянальнага банка, у абарот будуць выпушчаны разліковыя білеты вартасцю 10 і 20 тысяч рублёў. Пытанне толькі ў адным - чым забяспечана гэтая вартасць? Ці не ператворацца і яны ў хуткім часе ў малакаштоўныя паперкі? Як паведамляе тая ж «Кніга рэкордаў...», сзмую высокую вартасць маюць банкноты Федэральнага рэзервовага банка ЗША - 10 тысяч долараў. На іх адлюстраваны Сэман Портленд Чэйз (заснавальнік банка «Чэйз Манхэтэн бэнк»). 3 ліпеня 1944 года выпуск гэтых банкнотаў спынены, і зараз у абароце засталося ўсяго 345 банкнотаў вартасцю 10.000 долараў. А наогул банкнотай з самай высокай вартасцю з выпушчаных Федэральнай рэзервовай службай ЗША з'яўляецца банкнота ў 100 тыс. долараў з партрэтам Вудрэ Вільсана, аднак яна выкарыстоўваецца толькі ва ўзаемаразліках паміж ФРС і міністэрствам фінансаў Злучаных Штатаў.

<<предыдущий содержание следующий>>








О проекте
Реклама
Читаешь медленно? Нужен разгон мозгов? Акселератор здесь!!!
"Скорочей" - читай быстрей - а программа в помощь
счетчик посещений html counter bondage personals





Используются технологии uCoz