|
Анталогія рэкордуПра армію дык пра армію...* Самай старэйшай арміяй у свеце, як сведчыць «Кніга рэкордаў Гінеса», з'яўляецца папская швейцарская гвардыя ў Ватыкане, якая складаецца з 80 — 90 чалавек. Гэтая армія была створана на рэгўлярнай аснове 21 студзеня 1506 года.* Самым высокім салдатам усіх часоў быў Вейнэ Мюлюрыне (1909 — 1963). Яго прызвалі ў фінскую армію, калі яго рост складаў 2,21 м, затым ён вырас да 2,51 метра. * Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Франсіска Масіас (звергнуты ў жніўні 1979 года) увёў у сакавіку 1976 года воінскую павіннасць для хлапчукоў ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Такім чынам, у гэтай краіне на працягу некалькіх гадоў былі зафіксаваны самыя юныя прызыўнікі ў свеце. * Адзіным самым злосным адказнікам, якога 6 разоў аддавалі пад ваенна-палявы суд за ўхіленне ад воінскай службы, быў Гілберт Лейн з Уолінгтона (графства Сурэй, Вялікабрытанія). Ён правёў 31 месяц на гауптвахце і 183 дні ў турэмным зняволенні.
|
||||
|
|||||