Цікавае, загадкавае... («кірыліца»)
Славянскі алфавіт «кірыліца» - не проста азбука, а своеасаблівы
маральны кодэкс, лічыць днепрапятроўскі даследчык К.Цітарэнка. На яго
думку, стваральнікі алфавіта Кірыл і Мяфодзій, якія жылі ў IX
стагоддзі, склалі з назваў літар - аз, букі, ведзі, глаголь і г.д. -
напалову зашыфраванае пасланне нашчадкам аб тым, што
пісьменства даецца выключна лля таго, каб сеявь дабро на зямлі. «Я
літары ведаю, каб расказваць, што такое дабро» - прыблізна так можна
перакласці на сучасную мову пачатак азбукі. Пры пэўным метадзе
прачытвання ў «кірыліцы» можна прачытаць і ўсе дзесяць хрысціянскіх
запаведзяў. Больш таго, днепрапятровец уцэўнены, што яму ўдалося
выявіць у азбуцы шыфр, які з'яўляецца ключом да тайнага сэнсу Бібліі.