Анталогія рэкорду (пра парламенты і выбары)
Што цікавага і незвычайнага паведамляе
пра парламенты і выбары «Кніга рэкордаў Гінеса»:
* Самым старым з існуючых сёння заканадаўчых сходаў
з'яўляецца
альтынг у Ісландыі, заснаваны ў 930 годзе;
* Больш за ўсіх у свеце дэпутатам парламента быў
Йожэф Мадарас. Упершыню ён трапіў у парламент Венгрыі ў 1832-36 гг. у
якасці даверанай асобы дэпутата, які адсутнічаў. Затым быў паўнапраўным
дэпутатам парламента ў 1848-50-х гадах і з 1861 г. - да самай смерці ў
1915-м - усяго 83 гады;
* Самая працяглая бесперапынная прамова ў гісторыі
сената Злучаных Штатаў была зроблена сенатарам ад штата Арэгон Уэйнам
Морсам 24-25 красавіка 1953 года. Пры абмеркаванні законапраекта аб
прыбярэжных нафтавых радовішчах без перапынку сенатар гаварыў 22
гадзіны і 26 хвілін;
* Самае грубае скажэнне вынікаў галасавання
зафіксавана ў ходзе прэзідэнцкіх выбараў у Ліберыі ў 1927 годзе.
Прэзідэнт Чарлз Д.Б. Кінг быў перавыбраны, атрымаўшы, па афіцыйных
звестках, на 234 тыс. галасоў больш, чым ягоны сапернік. Прэзідэнт Кінг
прэтэндаваў на большасць галасоў, якая ў 15,5 раза перавышала агульную
колькасць выбаршчыкаў;
* Беспрэцэдэнтную перавагу ў галасах у ходзе
парламенцкіх выбараў (4.726.112 галасоў, або 89,4 працэнта) атрымаў
Барыс Ельцын 26 сакавіка 1989 года ў час выбараў у Вярхоўны Савет СССР.