Анталогія рэкорду (пра клады і грошы...)

«Кніга рэкордаў Гінеса»— пра клады і грошы...
    * Буйнейшым лічыцца клад з 80 тысяч залатых манет, знойдзены ў 1714 годзе ў Брэшало, паблізу Мадэны (Італія). Як мяркуецца, ён быў схаваны ў 37 годзе да нашай эры. На сённяшні дзень буйнейшым з усіх кладаў лічыцца клад залатых манет, якія захоўваліся на караблях іспанскага флоту, што затануў ля берагоў Фларыды ў 1715 годзе. Па самых асцярожных ацэнках, там было не менш як 60 мільёнаў залатых манет, з іх, як лічаць вучоныя, не менш як 29,5 мільёна і па сённяшні дзень знаходзяцца на дне акіяна.
    * Залаты злітак вагой 12,2 кілаграма знайшоў у баразне ў час палявых работ летам 1987 года механізатар калгаса імя Леніна Амурскай вобл. Мікалай Васіленка. У банку гэты залаты стан-дартны кусок быў ацэнены ў 588 тыс. рублёў. За сваю знаходку Васіленка атрымаў 147 тыс. рублёў.
    * Самая вялікая сума наяўных грошай, вернутая іх уладальні-кам, склала 500 тыс. долараў ЗША. Яна была знойдзена Лоўэлам Эліотам (штат Індыяна) на сваёй ферме. У чэрвені 1972 года гэтыя грошы выпусціў з рук рабаўнік, спускаючыся на парашуце.
    * 6 красавіка 1982 года Джым Прайсмэн, памочнік касіра фірмы «Дофт энд компані інкарпарэйтэд» вярнуў фірме «А. Г. Бекер інкарпарэйтэд» (Нью-Йорк) канверт, у якім знаходзілася 37,1 млн. долараў у чэках на прад'яўляльніка. Фірма «Бекер» выплаціла Прайсмэну ўзнагароду ў памеры... 250 долараў. Амерыканская прэса расцаяіла гэты падарунак як «вельмі шчодры».








О проекте
Реклама
Читаешь медленно? Нужен разгон мозгов? Акселератор здесь!!!
"Скорочей" - читай быстрей - а программа в помощь
счетчик посещений html counter bondage personals





Используются технологии uCoz