НЕ МОЖА БЫЦЬ?!

КАЛІ БУДЗЕ НОВЫ СУСВЕТНЫ ПАТОП...

Прафесар К. АШЫРА Ў - пра яшчэ адну рэальную небяспеку, якая ў будучыні, на яго думку, пагражае чалавецтву
    На Шпіцбергене некалі раслі пальмы. У межах Палярнага круга жылі не толькі маманты, але i кракадзілы. А на тэрыторыі Францыі - паўночныя алені... Факты наогул вядомыя, бо са школьнай парты кожны ведае, што клімат планеты Зямля мяняўся: то абледзяненні, то пацяпленні... Але чаму гэта адбывалася? Прааналізаваўшы масу фактаў, самарскія вучоныя К. Ашыраў і Т. Боргест прыйшлі да ашаламляльнага вываду: Зямля перыядычна «перакульваецца». На Іх думку, не за гарамі чарговы «кулёк», які пагражае немінучай, калі не падрыхтавацца, гібеллю ўсёй чалавечай цывілізацыі.
    А цяпер - даныя на карысць гэтай гiпотэзы.
    У межах трох-трох з паловай мільярдаў гадоў назад кожны пункт на экватары круціўся вакол зямной восі ў дванаццаць разоў хутчэй, i суткі працягваліся ўсяго дзве гадзіны За кошт высокай цэнтрабежнай сiлы адбыўся адрыў часткі паверхні Зямлi. Утварыўся Месяц. Сукупнасць даных аб месячнай масе, будове, хімічным саставе сведчыць аб тым, што адзіны спадарожнік Зямлі - яе «кроўны» сын. Цi, хутчэй, «дачка». На месцы ўпадзін, што ўтварыліся ў выніку адрыву Месяца, узніклі акiяны.
    Пад уплывам месячных прыліваў кручэнне планеты замаруджвалася, а вада з вялізнай паверхні акіянаў пачала выпарацца i выпадаць у прыполюсных раенах у выглядзе снегу, які з часам ператва раўся ў лед. Сляды леднікоў знаходзяць нават у наваколлі Шанхая, Каіра i iншых паўдневых гарадоў. Утварыцца ў раене Паўночнага полюса i потым спусціцца амаль да экватара яны не маглі. Бо для ўзнікнення леднікоу патрэбна суша, а не паверхня цяперашняга акіяна. I занадта сур'езныя перашкоды сталі б на шляху леднікоў у той жа Еўропе. Узяць хоць бы скандынаўскі прыбярэжны горны ланцуг. Аб'ему лёду, які мяркуецца, мог бы спаўзці з тэрыторыі Паўночнага палярнага круга, таксама яўна не хапіла б для такой вялізнай плошчы. Напрошваецца другi вывад: Паўночны полюс быў у iншым месцы, на адным з мацерыкоў, а ў раене Шпіцбергена i iншых цяперашніх арктычных астравоў бушавалі трапічныя лясы. Пацвярджзнне таму — залежы нафты, адкрытыя за апошнія гады на шэльфе арктычных мораў. Бо для фарміравання нафтаносных слаеў патрэбны, па словах акадэміка Вярнадскага, «выбух жыцця».
    Калi ўзровень акіяна за кошт выпарэнняў паніжаўся больш чым на сто метраў, а ледзяныя шапкі полюсаў дасягалі крытычных аб'емаў, раўнавага планеты парушалася - i полюсы перамяшчаліся на экватар. У адных. рэгiенах наступала абледзяненне, а ў iншых - бурнае раставанне лёду. Можа, біблейскі сусветны патоп - вынік чарговага «кулька» планеты? Бо апошняе абледзяненне завяршылася не так даўно - у межах прыкладна дзесяці тысяч гадоў назад.
    Нямецкi гляцыелаг Эндру Рамсей лічыць, што чарговае абледзяненне пачнецца праз пяцьдзесят тысяч гадоў. Але доктар геолага-мінералагiчных навук прафесар Самарскага тэхнiчнага універсітэта К. Ашыраў i старшы навуковы супрацоўнік Т. Боргест прыйшлі да высновы, што ўзровень акіянаў ужо паніжаны на сто метраў i накопленага леду дастаткова для чарговага «кулька». Напэўна не ўсе вучоныя пагадзяцца з такім вывадам. Па разліках вядомага даследчыка гэтай праблемы i.Суетавай, у перыяды максімальных абледзяненняў леду на полюсах было амаль у чатыры разы больш, чым цяпер. Але ж i кручэнне Зямлі, а, значыцца, i цэнтрабежныя сілы, якія ўтрымліваюць планету, сталі намнога слабей.
    - Я лiчу, што чалавецтву ў будучыні пагражае рэальная небяспека, - сцвярджае Ашыраў...
    А калі Зямля сапраўды «кульнецца»? Ясна, што зменіцца клімат, але ад гэтай навалы як-небудзь выратуемся. Дарэчы, людзі сярэдняга ўзросту ўжо адзначаюць, што клімат становіцца мякчэй i студзеньскія дажджы на той жа Сярэдняй Волзе ўжо не ў навіну. Гэта, канешне, суб'ектыўныя ацэнкі, а прафесар Ашыраў абапіраецца на разлікі. I лічыць, што галоўная бяда прыйдзе ад раставання леду. Узровень акіяна можа ўзняцца да шасцідзесяці метраў. Напрыклад, узровень Волп ў раёне Самары ўсяго на 29 метраў вышэй узроўню мора, а паводкі, калі вада ўзнімаецца на лічаныя метры, заліваюць вялізныя тэрыторыі. Пры сусветнай жа «паводцы» пад вадой апынуцца многiя дзяржавы Еўропы i Азii.
    Прафесар Ашыраў прапануе аб'яднаць намаганні вучоных, каб прадухіліць катастрофу. Паводле даных аддзела фізікі Зямлi ўпраўлення горных спраў Канады, за апошнія гады паўночны магнітны полюс перамясціўся на адлегласць у трыста пяцьдзесят кіламетраў. I працягвае перамяшчацца са скорасцю дзесяць кіламетраў у год. А гэта хутчэй за ўсё з'яўляецца вынікам руху геаграфічнага полюса. Нельга выключаць, што Зямля ўжо пачала чарговы катастрафнньі «кулёк»...
Валянціна Нікалаева.
«Труд».

<<предыдущий содержание следующий>>








О проекте
Реклама
Читаешь медленно? Нужен разгон мозгов? Акселератор здесь!!!
"Скорочей" - читай быстрей - а программа в помощь
счетчик посещений html counter bondage personals





Используются технологии uCoz