Патрэбна ведаць... (шэсць гісторыка-этнаграфічных раёнаў Беларусі)
Усе мы прызвычаіліся да традыцыйнага
адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі, дзе найперш
вылучаецца шэсць абласцей, аднак вучоныя-этнографы вылучаюць, у сваю
чаргу, таксама шэсць гісторыка-этнаграфічных раёнаў з улікам
традыцыйнай гаспадаркі, жылля, адзення, дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва, мясцовых гаворак, фальклорнай творчасці і інш. Гэта
-Паазер'е, Усходняе Палессе, Заходняе Палессе, Падняпроўе, Панямонне,
Цэнтральная Беларусь.
Больш падрабязна аб іх адметнасцях мы пагаворым у
наступны раз.
Патрэбна ведаць...
У мінулым выпуску мы пачолі расказ аб
культурным ландшафце на тэрыторыі Беларусі, які падзяляецца, нагадаем,
на шэсць гісторыка-атнаграфічных раёнаў.
Такім чынам,
Паазер'е занмае паўночную
частку сучаснай тэрыторыі краіны. На поўдні яно распасціраецца да
водападзелу Заходняй Дзвіны і Дняпра, а на захадзе — да в. Нарач.
Рэгіён адпавядае асноўнаму масіву старажытнай Полацкай зямлі, заселенай
крывічамі і іх нашчадкамі. Менавіта тут пачынаючы з XVI ст. шырока
ўжывалася краёвая назва «Беларусь», якая ў канцы XX стагоддзя
пашырылася на ўсю сучасную тэрыторыю рэспублікі.
Усходняе Палессе займае болыпую частку
Палескай нізіны да правабярэжжа Заходняга Буга і Выганаўскага возера на
захадзе.
Заходняе Палессе размяшчаецца ў басейнах
верхняй Прыпяці і яе прытокаў — Піны і Ясельды. На захадзе ўключае
правабярэжжа Заходняга Буга, на поўначы па вярхоўях Нарава і Ясельды
мяжуе з Панямоннем, на ўсходзе на поўнач ад Целяхан і Лунінца і далей
па міжрэччы Гарыні і Сцвігі — з Усходнім Палессем.
Падняпроўе размешчана ў басейне Дняпра і яго
прытокаў Сожа і Друці, часткова Бярэзіны.
Панямонне займае верхні басейн Нёмана і яго
прытокаў сягаючы на поўдзень да вярхоўяў Нарава і Ясельды, а яа ўсход
да Налібоцкай пушчы і возера Нарач. У народнай традыцыі да Нядаўняга
часу захоўвалася гістірычная назва гэтага краю — «Літва», а мясцовага
беларускага насельніцтва — «літвіны».
Цэнтральная Беларусь займае асноўную частку
сучаснай Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей.
Такім чынам, кожны з нас можа лічыць сябе не
толькі жыхаром пэўнай вобласці — тэрыторый, падзеленых некалькі
дзесяткаў гадоў назад штучна, але і жыхаром краю, гістарычныя і
этна-культурныя традцыі якога складваліся на працягу спіагоддзяў.